| |
Capítulo 40 3 a 4 Meses (12 a 16 Semanas): Papilas Gustativas, Movimento de Mandíbula, Reflexo de Sucção, Percepção dos Primeiros Movimentos do Feto
|
| |
| Паміж 11 і 12 тыднямі
вага плада павялічваецца
амаль што на 60%.
Дванаццаць тыдняў азначаюць
канец першай траціны,
альбо трыместра, цяжарнасці.
|
| Зараз смакавыя цыбуліны,
якія распазнаюцца,
|
| пакрываюць унутраную частку рота.
К нараджэнню смакавыя цыбуліны
застануцца толькі на языку і паднябенні.
|
| Функцыянаванне кішкі
пачынаецца ўжо ў 12 тыдняў
і працягваецца прыкладна 6 тыдняў.
Рэчыва, якое ўпершыню
выдаляецца з тоўстай кішкі плада,
называецца меконій.
Яно складаецца
са стрававальных энзімаў,
пратэінаў, а таксама мёртвых клетак,
якія выдзяляе стрававальны тракт.
|
| К 12 тыдню
даўжыня верхняй канечнасці
амаль што дасягае канчатковай
прапорцыі адносна памеру цела.
Для ніжніх канечнасцей патрэбна
больш часу, каб яны дасягнулі
канчатковых прапорцый.
|
| За выключэннем задняй часткі
тулава і верхняй часткі галавы,
зараз усё цела плода
адказвае на лёгкі дотык.
|
| Залежныя ад полу
эвалюцыйныя адрозненні
з'яўляюцца ўпершыню.
Напрыклад, плады жаночага полу
дэманструюць больш
частыя рухі сківіцамі,
чым плады мужчынскага полу.
|
| У супрацьлегласць да рэакцыі адхiлення,
якую мы назіралі раней,
зараз стымуляцыя ля вуснаў выклікае
паварот у кірунку да раздражняльніка
і адкрыццё рота.
Гэтая рэакцыя называецца
"рэфлекс укаранення,"
яна захоўваецца і пасля нараджэння,
дапамагаючы нованароджанаму
знайсці грудны сасок сваёй маці
падчас кармлення грудзьмі.
|
| Твар працягвае канчаткова
фарміравацца,
адклады тлушчу пачынаюць
акругляць шчокі,
і пачынаецца развіццё зубоў.
|
| К 15 тыдню з'яўляюцца ствольныя
клеткі, якія ствараюць крывяныя
цельцы, што размножваюцца
у касцяным мазгу.
Тут будзе адбывацца стварэнне
большасці крывяных цельцаў.
|
| Хаця эмбрыён пачынае рухацца
ва ўзросце 6 тыдняў,
цяжарная жанчына ўпершыню
адчувае рух плода
паміж 14 і 18 тыднямі.
Традыцыйна гэтую падзею
называюць першым рухам плода.
|