| |
Desenvolvimento Embrionário: 4 a 6 Semanas
Capítulo 11 4 Semanas: Líquido Amniótico
|
| |
| К 4 тыдню
чысты амніён акружае эмбрыён
мяшком, які напоўнены вадкасцю.
Гэтая стэрыльная вадкасць,
якая называецца
каляплоднымі водамі,
засцерагае эмбрыён
ад цялесных пашкоджанняў.
|
Capítulo 12 O Coração em Ação
|
| |
| Звычайна сэрца б'ецца
прыблізна 113 разоў за мінуту.
Звярніце ўвагу,
як сэрца мяняе колер,
калі кроў запаўняе і пакідае
свае камеры пры кожным удары.
Сэрца прыблізна б'ецца
54 мільёны разоў да нараджэння
і больш за 3.2 більёны разоў
на працягу 80-гадовага тэрміну жыцця.
|
Capítulo 13 O Crescimento do Cérebro
|
| |
| Хуткі рост мозга назiраецца
праз змену знешняга выгляду
пярэдняга мозга,
сярэдняга мозга
і задняга мозга.
|
Capítulo 14 Brotos dos Membros
|
| |
| Развіццё верхніх і ніжніх
канечнасцей пачынаецца
са з'яўленнем, к 4 тыдню,
почак канечнасцей.
|
| У гэтай стадыі развіцця
скура празрыстая,
таму што яе таўшчыня
роўная адной клетцы.
Калі скура робіцца больш тоўстай,
яна губляе сваю празрыстасць,
гэта значыць, што мы зможам назіраць
за развіццём унутраных органаў толькі
на працягу прыкладна двух месяцаў.
|
Capítulo 15 5 Semanas: Hemisférios Cerebrais
|
| |
| Паміж 4 і 5 тыднем,
мозг працягвае хутка расці
і дзеліцца на 5 асобных частак.
Галава складае прыблізна 1/3
ад агульнай велічыні эмбрыёна.
З'яўляюцца паўшар'і
галаўнога мозга,
яны паступова становяцца яго
найбольшымі часткамі.
У выніку функцыі, якія кантралююцца
паўшар'ямі галаўнога мозга,
уключаюць мысленне, вучэнне,
памяць, мову, зрок,
слых, адвольны рух
і вырашэнне праблем.
|
Capítulo 16 Vias Respiratórias Principais
|
| |
| У органах дыхання
з'яўляюцца правы і левы
галоўныя ствалы бронхаў,
і ў рэшце рэшт далучаюцца
да трахеі ці дыхальнага горла
з лёгкімі.
|
Capítulo 17 Fígado e Rins
|
| |
| Звярніце ўвагу на вялікую печань,
якая запаўняе брушную поласць
і знаходзіцца блізка
да сэрца, якое б'ецца.
Сталыя ныркі з'яўляюцца
к 5 тыдню.
|
Capítulo 18 Saco Vitelino e Células Germinativas
|
| |
| Жаўтковы мяшок змяшчае
раннія рэпрадуктыўныя клеткі,
якія называюцца
зародкавымі клеткамі.
К 5 тыдню
гэтыя зародкавыя клеткі мігруюць
да рэпрадуктыўных органаў,
якія знаходзяцца побач з ныркамі.
|
Capítulo 19 Placas da Mão e Cartilagem
|
| |
| Таксама к 5 тыдню
у эмбрыёне развіваюцца
пласцінкі рук,
а стварэнне храстка пачынаецца
к 5 1/2 тыдням.
Тут мы бачым
пласцінку і запясце левай рукі
ва ўзросце 5 тыдняў і 6 дзён.
|