| |
Desenvolvimento Embrionário: 6 a 8 Semanas
Capítulo 20 6 Semanas: Movimento e Sensação
|
| |
| На працягу 6 тыдняў
паўшар'і галаўнога мозга растуць
несувымерна хутчэй
за іншыя часткі мозга.
Эмбрыён пачынае рабіць спантанныя
і рэфлекторныя рухі.
Такі рух з'яўляецца неабходным
дзеля садзейнічання нармальнаму
нервова-мышачнаму развіццю.
|
| Дотык у вобласці вуснаў
выклікае ў эмбрыёна
рэфлекторны рух, які вызначаецца
адхiленнем яго галавы.
|
Capítulo 21 A Orelha Externa e a Formação de Célula Sanguínea
|
| |
| Вонкавае вуха
пачынае набываць форму.
|
| К 6 тыдню
у печані адбываецца
стварэнне крывяных цельцаў,
таму што там ужо
прысутнічаюць лімфацыты.
Гэты тып белых крывяных цельцаў
выконвае галоўную ролю
ў развіцці імуннай сістэмы.
|
Capítulo 22 O Diafragma e os Intestinos
|
| Дыяфрагма,
якая з'яўляецца галоўнай цягліцай,
каторая ўжываецца пры дыханні,
у асноўным фарміруецца к 6 тыдню.
|
| Зараз частка кішэчніка
часова ўтыкаецца
ўнутр пупавіны.
Гэта нармальны працэс, які называецца
фізіялагічным стварэннем кілы,
што стварае прастору для іншых органаў,
якія развіваюцца ў брушной поласці.
|
Capítulo 23 Placas da Mão e Ondas Cerebrais
|
| |
| У 6 тыдняў пласцінкі рук
нязначна сплескваюцца.
|
| Электраэнцэлафалаграмы зародка, якія
запісваліся ва ўзросце 6 тыдняў і 2 дзён.
|
Capítulo 24 Formação do Mamilo
|
| |
| Грудныя саскі з'яўляюцца
ўздоўж бакоў тулава
адразу перад тым, як яны дасягнуць
свайго канчатковага месцазнаходжання
на пярэдняй часцы грудзей.
|
Capítulo 25 Desenvolvimento dos Membros
|
| |
| К 6 1/2 тыдням
локці ўжо выразна выдзяляюцца,
пальцы рук пачынаюць
раз'ядноўвацца,
а таксама можна пабачыць рух рукі.
|
| Стварэнне костак,
якое называецца акасцяненнем,
пачынаецца ўнутры
ключыцы,
там таксама ствараюцца косткі
верхняй і ніжняй сківіцы.
|
Capítulo 26 7 Semanas: Soluços e Resposta a Susto
|
| |
| Іканні назіралася
к 7 тыдню.
Зараз можна пабачыць рух ног,
як адказную рэакцыю на спалох.
|
Capítulo 27 O Coração Desenvolvido
|
| |
| Фарміраванне 4-камернага сэрца
ў значнай ступені ўжо закончана.
Зараз, у сярэднім, сэрца
б'ецца 167 разоў за мінуту.
Электрычная актыўнасць сэрца,
запісаная ў 7 1/2 тыдняў,
паказала, што дыяграма хвалі падобная з
дыяграмай дарослага чалавека.
|
Capítulo 28 Ovários e Olhos
|
| |
| У асобін жаночага полу яечнікі
пазнаюцца к 7 тыдню.
|
| К 7 1/2 тыдням,
пакрытую пігментам рэціну вока,
можна лёгка пабачыць,
у павекаў таксама
пачынаецца перыяд хуткага росту.
|
Capítulo 29 Dedos das Mãos e dos Pés
|
| |
| Пальцы рук раздзяляюцца,
а пальцы ног злучаныя
толькі ля асновы.
|
| Рукі зараз могуць
сыходзіцца разам,
таксама, як і ступні.
Каленныя суставы таксама
ёсць у наяўнасці.
|